Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 студзеня - дзень прафілактыкі грыпу і ВРЗ

Дата: 15 января 2021 в 12:02, Обновлено 15 января 2021 в 12:03
95 просмотров

Самы падступны перыяд для прастуды - з канца студзеня па пачатку сакавіка. Насталы 2020 г. ня стане выключэннем, папярэдзілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Небяспечнае захворванне прыйдзе ўжо ў трэцяй дэкадзе студзеня.

Грып, як інфекцыя мае сваю цыклічнасць і перыядычнасць развіцця, гэта вострая вірусная інфекцыя, лёгка распаўсюджваецца ад чалавека чалавеку.
Грып цыркулюе ва ўсім свеце, і ім можа захварэць любы чалавек з любой узроставай групы.

Каб знізіць рызыку заражэння на вострыя рэспіраторныя інфекцыі варта выконваць некаторыя правілы:
- забяспечыць сістэматычнае праветрыванне памяшканняў;
- пазбягаць блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі (чхаюць, кашляюць);
- весці здаровы лад жыцця (паўнавартасны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць, рэгулярныя прагулкі на свежым паветры);
- выконваць «Рэспіраторны этыкет» (пры кашлі і чханні выкарыстоўваць насоўку, пераважней ўжываць аднаразовыя папяровыя хусткі, якія выкідваюць адразу пасля выкарыстання; пры адсутнасці насоўкі чхаць і кашляць трэба ў згін локця, а не ў далоні; часта і старанна мыць рукі з мылам або выкарыстаць сродак для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове і імкнуцца не дакранацца рукамі да вуснаў, носа і вачам).

Калі Вы ўсё ж захварэлі, тады неабходна:
- пры дрэнным самаадчуванні заставацца дома і выконваць рэкамендацыі лекара;
- адпачываць, прымаць вялікую колькасць вадкасці;
- выконваць «Рэспіраторны этыкет»;
- насіць маску, калі знаходзіцеся на агульнай тэрыторыі дома паблізу ад іншых людзей.

Пры выкананні вышэйзгаданых мер засцярогі і абароны, грыпу можна пазбегнуць. Калі ўсё ж такі вы захварэлі, то неадкладна звяртайцеся да лекара!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.