Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 14:22, Обновлено 21 февраля 2022 в 14:32
97 просмотров

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку” або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

21 лютага 2022 года ў школе адбылася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, па класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны-вусны часопіс “Сэрцам роднага слова краніся…”, акцыя “Чытаем па-беларуску”, гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”.

Для педагагічных работнікаў  прайшоў Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.