-
- Нормативно правовые документы
- Программы воспитания
- Организация идеологической работы в учреждении образования
- Методическая копилка классного руководителя
- Методическое объединение классных руководителей
- В помощь классному руководителю
- Школьное самоуправление
- Наша малая РОДИНА
- ПОЕЗД ПАМЯТИ
- В память о Великой Победе
- Память и боль белорусской земли
- Интернет-гостиная "Гармония"
- Школьная бизнес-компания "NEW- ART"
- Мир без насилия
- Профилактика экстремистского поведения и терроризма
- Школьная зима
-
- Инновационный опыт по теме «Внедрение модели устноисторических исследований родного края как средства развития социально-гражданских компетенций учащихся»
- Инновационный опыт по теме "Внедрение модели регионального образовательного кластера как условие профессионального самоопределения обучающихся по востребованным в регионе профессиям и специальностям"
- Целесообразность и актуальность модели
- Структура и содержание инновационной модели
- Выявленные условия эффективности внедрения модели
- Алгоритм реализации модели
- Мониторинг процесса и результатов в рамках модели
- Ограничения и риски при использовании модели
- Список рекомендуемой литературы
- Из опыта работы
-
-
- Родительский университет
- В помощь родителям: дистанционное обучение
- Ответственность родителей за воспитание детей
- Замещающим родителям
- Советы психолога для родителей
- РЕКОМЕНДАЦИИ по воспитанию детей с ограниченными возможностями
- Советы дефектолога
- Уголок правовых знаний
- Профилактика преступлений в сфере половой неприкосновенности несовершеннолетних
- Дом без насилия (рекомендации)
- Об ответственности за участие в несанкционированных мероприятиях
- Оздоровление
- Родителям будущих первоклассников
- Оздоровление в НДООЦ «Зубренок»
- Полезная информация
- Профилактика киберпреступлений
- Выбираем школьную форму
- Профилактика правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ.
- ПАМЯТКА для родителей по профилактике экстремизма и терроризма
- РЕКОМЕНДАЦИИ по идентификации жертв торговли людьми
- Дети и Интернет
- Консультации
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- Оплата услуг, подключенных к ЕРИП
-
Дзень беларускага кіно
17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно Гэта прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў было ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе.
Дата для свята абрана не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў "Аб кінавытворчасці ў БССР". У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — «Белдзяржкіно». Былі зняты першыя хранікальныя кадры аб падзеях тых гадоў.
У 1926 годзе беларускія гледачы ўбачылі першы айчынны «баявік» - «Лясная быль» Юрыя Тарыча, паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас».
Юрый Віктаравіч Тарыч (1885—1967) і Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін (1900—1974) лічацца заснавальнікамі беларускага кіно. Яны назаўжды ўвайшлі ў гісторыю беларускага кіно, як першыя айчынныя сцэнарысты і рэжысёры.
У 1928 годзе была заснавана кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая з-за адсутнасці ўласнай тэхнічнай базы да 1939 года працавала ў Ленінградзе, а потым пераехала ў Мінск. На "Беларусьфільме" знята больш за 500 мастацкіх фільмаў, некалькі тысяч дакументальных і каля 100 мультфільмаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут таксама выпускаўся кіначасопіс "Савецкая Беларусь", які змяшчае франтавую хроніку.
У 1996 годзе кінастудыя атрымала новую назву - «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». А работы беларускіх кінематаграфістаў неаднаразова былі адзначаны ўзнагародамі розных міжнародных фестываляў. Дарэчы, Саюз кінематаграфістаў Беларусі быў заснаваны ў 1962 годзе.
Сёння Беларусь па праве ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі, якія стварылі сваімі работамі залаты фонд нацыянальнага кіно Рэспублікі. Але не адстае ад іх і сучаснае пакаленне - з'яўляюцца новыя імёны і карціны, якія з поспехам удзельнічаюць у розных прэстыжных кінафорумах.
Телефоны: (152) 45-01-23, (152) 45-01-20, (152) 45-01-22
Email: poreche.sch@grodno-region.by